На Віцебшчыне з-за снегу абрынуліся дахі двух дамоў
Абодва інцыдэнты здарыліся на выходных. Дах трохкватэрнага дома ў Гарадку не вытрымаў вагі таўшчэзнага слою снегу і абрынуўся на плошчы ў 160 квадратных метраў. Ніхто не пацярпеў, але жыхарам давялося перасяліцца да сваякоў, пакуль дом не адрамантуюць. На Лёзненшчыне таксама ёсць ахвяра моцных снегападаў — дом у вёсцы Язькаўшчына. Там не толькі з’ехаў дах, але і адна са сцен адхілілася на 10 сантыметраў. Ратавальнікі пачысцілі дахі і параілі гаспадарам на будучыню самім скідаць снег, не чакаючы надзвычайнага здарэння.