На Віцебшчыне з’явіўся чарговы серыйны гвалтаўнік?

Міліцыянты Віцебскага раёна шукаюць мужчыну, які здзейсніў напад на 18-гадовую дзяўчыну.  У мінулы чацвер яна выйшла на ранішнюю прабежку ў лясным масіве каля вёскі Баронікі. Нечакана з-за хмызняку на яе кінуўся сівавалосы мужчына, схапіў за шыю і пацягнуў у лес. Дзяўчына здолела вырвацца і ўцячы. Паводле неафіцыйных звестак, атрымаўшы псіхалагічную траўму, яна была вымушана звярнуцца да псіхіятраў.

Вядома, што злачынца хаваў свой твар пад жаночай панчохай, як і серыйны гвалтаўнік, што быў затрыманы і асуджаны ў мінулым годзе. Дарэчы, каля вёскі Баронікі знаходзіцца шэраг дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск