На возеры пад Віцебскам патануў 14-гадовы хлопчык
Ён адпачываў там разам з бацькам.
Хлопчык плаваў на надзіманым матрацы, а мужчына ў гэты час знаходзіўся на беразе. Падлетак нырнуў са свайго плавальнага сродка і больш на паверхні вады не з'яўляўся. Нягледзячы на ўсе пошукі, знайсці яго адразу ў вадаёме глыбінёй каля 5 метраў бацька не змог. Патанулага выявілі вадалазы ў 20 метрах ад берага, інфармуе прэс-служба МНС.
У Клецкім раёне на возеры каля вёскі Галавачы патануў 29-гадовы мужчына. Ён адпачываў на беразе з сябрамі. У стане алкагольнага ап'янення пайшоў купацца, нырнуў і на паверхні ўжо не з'явіўся. Падобная гісторыя здарылася з 51-гадовым мужчынам у Маладзечанскім раёне. Ён таксама патануў у возеры. Яшчэ адна трагічная вестка прыйшла з Брэста, дзе ў вадаёме на вуліцы Ясеніна патануў мужчына.
Фота — МНС