На вулічным асвятленні Мінску зэканомяць амаль два мільярды рублёў

На вулічным асвятленні сталіцы плануецца зэканоміць 1,8 млрд рублёў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на дырэктара УП "Мінгарсвятло" Славаміра Грыневіча. Каля 1,5 млрд рублёў мяркуецца зэканоміць за кошт частковага адключэння святла пасля паўночы ў летні перыяд. Да таго ж улетку вулічнае асвятленне выкарыстоўваецца нядоўга — з 22 да 3 гадзін, а архітэктурнае падсвятленне ўсяго адну гадзіну — да 23-х.

Сёлета плануецца правесці капрамонт і замяніць абсталяванне на 10 вуліцах у кожным раёне горада. Ад 5 чэрвеня пачнецца замена металічных апор свяцільняў на праспекце Незалежнасці, якім ужо больш за 60 гадоў.

Агулам на гарадское асвятленне выдаткоўваецца 18 млрд рублёў у год.