На выбарах у сербскім Косаве перамагаюць “вайсковыя злачынцы”

У сербскім Косаве працягваецца падлік галасоў. Выбары ў парламент адбыліся. Пра сваю перамогу ўжо абвясціла апазіцыйная Дэмакратычная партыя. Яе ўзначальвае былы палявы камандзір — Хашым Тачы. У Сербіі яго абвінавачваюць у шматлікіх злачынствах супраць чалавечнасці падчас узброенага супрацьстаяння канца 1990-х. У той час Тачы камандаваў так званым Вызваленчым войскам Косава.

У выпадку перамогі на выбарах ён зможа прэтэндаваць на пост прэм'ер-міністра. Міжнародныя назіральнікі адзначаюць, што яўка выбаршчыкаў не перавысіла сарака пяці адсоткаў. Прычына ў тым, што галасаванне байкатавалі сербы, якія пражываюць на поўначы краю, паведамляе НТВ. Сербскае насельніцтва непакоіць тое, што мусульмане, якія прыйшлі да ўлады абвесцяць незалежнасць Косава.