На выбарах у Вене сацыял-дэмакраты перамаглі ультраправых

На выбарах у Вене сацыял-дэмакраты перамаглі ультраправых

На муніцыпальных выбарах у Вене сацыял-дэмакраты перамаглі ультраправую партыю Свабоды, перадае BBC. Паводле папярэдніх вынікаў, левацэнтрысцкая партыя атрымала каля 39% галасоў. Гэта на 5% менш, чым на мінулых выбарах у 2010 годзе.

Партыя Свабоды скарыстала грамадскую боязь масавай міграцыі і на 5% палепшыла свой вынік пяцігадовай даўніны. Такім чынам, ультраправыя атрымалі каля 31% галасоў.

Нагадаем, што шмат мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Нямеччыну, прайшлі праз Вену ў апошнія тыдні. Многія з іх папрасілі прытулак у Аўстрыі.

Сацыял-дэмакраты па-ранейшаму змогуць узначальваць кіруючую кааліцыю. Мяркуецца, што яны сфармуюць саюз з Партыяй зялёных, якая набрала каля 12%.

Фота: Reuters