На выбарчым участку №1 у Мінску зафіксаваныя парушэнні
Сур’ёзныя парушэнні Выбарчага кодэксу зафіксаваныя 19 снежня на ўчастку №1 Савецкага раёна Мінску. Як паведаміла БелаПАН назіральнік за хадой прэзідэнцкіх выбараў ад “Беларускага Хельсінскага камітэту” Тамара Сяргей, у дзень асноўнага галасавання яна назірала, як сябры ўчастковай выбарчай камісіі Сяргей Дзічкоўскі і Святлана Сямёнава праводзілі галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыкаў — у хаце.
Як адзначыла назіральнік, у часе ад’езду прыватных домаўладанняў грамадзянаў сябры камісіі наведалі 20 выбаршчыкаў, болей за палову з якіх, як выявілася, не звярталіся ва ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне ў хаце.
Такім чынам, паводле словаў Тамары Сяргей, сваім нечаканым прыездам сябры выбарчай камісіі фактычна вымушалі грамадзянаў удзельнічаць у галасаванні, што супярэчыць палажэнню Выбарчага кодэксу пра свабодны характар выбараў.