На выхадных будуць халады і дажджы

На выхадныя ў Беларусь прыйдзе халоднае паветра з паўночнага захаду Еўропы і тэмпература панізіцца. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Гідраметэацэнтры. Як адзначыла галоўны сіноптык Вольга Фядотава, у суботу ў шмат якіх раёнах Беларусі пройдуць дажджы. Тэмпература ўначы будзе 3-9 цяпла, а ўдзень не вышэй за 6-12 градусаў.

Фядотава: "У нядзелю дажджы чакаюцца ў многіх раёнах краіны, больш інтэнсіўныя — у паўночнай частцы Беларусі. А тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2-7 цяпла, на тарфяніка Палесся месцамі чакаюцца замаразкі да 0...-2. Удзень — ад 7 да 13 цяпла".

На пачатку наступнага тыдня дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах Віцебшчыны. Але ночы і раніцы чакаюцца туманныя. Тэмпература паветра ўначы ў панядзелак будзе +3...+8, а ўдзень — ад 7 да 13 вышэй за нуль.

У сераду дажджы пройдуць на паўночным захадзе краіны. Тэмпература паветра ўначы будзе заставацца нізкай — +2...+7, а дні чакаюцца сонечныя і тэмпература паветра складзе 9...16 градусаў вышэй за нуль.