На Youtube з'явіўся антылукашэнкаўскі рэкламны ролік (відэа)
У інтэрнэце з'явіўся 3-хвілінны відэаролік, прысвечаны будучым прэзідэнцкім выбарам. Аўтары роліку невядомыя. Яны толькі пазначаюць, што яго стварэнне прымеркавана да сканчэння збору подпісаў, а таксама да "прыезду Эміра Муратавіча Кустурыцы ў наш андэграўнд". Сюжэт пабудаваны на выказванні вядомай блогеркі і дітаратаркі Марыйкі Мартысевіч "Схавай бабулін пашпарт — выратуй краіну".