На Юлію Цімашэнку рыхтаваўся замах

На аднаго з лідэраў украінскай апазіцыі Юлію Цімашэнку рыхтаваўся замах. Пра гэта заявіў прадстаўнік адміністрацыі Віктара Юшчанкі Валеры Гелецей. Паводле яго словаў, крымінальныя колы разам з шэрагам радыкальна настроеных палітычных сілаў збіраліся забіць яе і яшчэ шэраг апазіцыйных палітыкаў.

У матэрыялах, якімі дыспануюць праваахоўныя органы, згадваюцца прозвішчы Юрыя Луцэнкі (былога міністра ўнутраных справаў) і Давіда Жванія.

www.rian.ru