На Ждановічах скралі норкавых футраў на 100 тысяч долараў

У адной з крам на рынку “Ждановічы” 27 студзеня скралі норкавых футраў амаль на 100 тысяч долараў.
У гутарцы з Еўрарадыё, прадпрымальніца Таццяна Чыж, якая таксама гандлюе футрам на найбуйнейшым сталічным рынку, адзначыла, што здарэння можна было пазбегнуць, калі б памяшканні ахоўваліся.

Таццяна Чыж: “Вынеслі 40 норкавых футраў – тысяч на 100 долараў. Гэта ўжо не ўпершыню. Адміністрацыя гаворыць, што яна адказнасці за захаванасць не нясе – калі ласка, не нясеце адказнасці, але ж забяспечце ахову! Кожны чалавек тут за гэтыя месцы заплаціў немалыя грошы. І зараз куды, да прыкладу, мне мой тавар вывезці – дадому да сябе пакласці? І што далей рабіць? Мы ўсе тут у аднолькавым становішчы: сёння ўскрылі адну краму, заўтра ўскрылі наступную краму”.

Наняць уласнага ахоўніка таксама нерэальна, упэўненая прадпрымальніца. Наўрад ці нехта возьме на сябе адказнасць за гэткі дарагі тавар.