Нацбанк абяцае стабільны курс рубля і павелічэнне крэдытаў

З пачатку года беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да даляра ЗША, еўра і расійскага рубля. Паводле кіраўніка Нацбанка Пятра Пракаповіча, сёлета былі беспрэцэндэнтна высокія аб'ёмы крэдытавання. За дзевяць месяцаў 2008 г. у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам крэдытныя рэсурсы, вылучаныя рэальнаму сектару эканомікі, узраслі больш чым у 1,6 раза.

У 2009 г. аб'ем ільготных крэдытаў насельніцтву павінен перавысіць аб'ём выдадзеных у 2008 г. больш чым у 1,4 раза, а пры неабходнасці гэтая сума можа быць яшчэ павялічаная. "Пётр Пракаповіч засведчыў, што ўзрасце таксама аб'ём крэдытаў, якія выдаюцца грамадзянам на жыллёвае будаўніцтва на агульных падставах", — адзначаецца ў паведамленні.
Паводле Пракаповіча, працэнтная палітыка праводзіцца Нацбанкам у строгай адпаведнасці з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы. Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што фінансавая сістэма краіны працуе без збояў.

БелаПАН