Нацбанк не рэкамендуе беларусам браць крэдыты
Нацбанк Беларусі не рэкамендуе насельніцтву браць крэдыты ў банках. Аб гэтым у эфіры ранішняй праграмы тэлеканала АНТ заявіў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў. Разам з тым ён адзначыў, што колькасць жадаючых узяць крэдыт расце. Паводле ацэнкі Драздова, цяперашняя стаўка па крэдытах "выйшла на той узровень, які можна лічыць забаронным".
Менавіта таму ён раіць людзям, якія плануюць узяць крэдыт, "палічыць, ці будзе прыбытак стабільным досыць доўгі час, ці змогуць яны своечасова разлічвацца з банкам".
Драздоў адзначыў, што беларусам не варта разлічваць на тое, што "рубель страціць свой кошт" і можна будзе лёгка разлічыцца па крэдытах. "Гэта не атрымаецца. Адсоткавая стаўка ўсё гэта нівеліруе, і вы будзеце плаціць па поўнай праграме", сказаў прадстаўнік Нацбанка.
"Інтэрфакс"