Начная крама "Ля каштана" — самае праблемнае месца ў Пружанах

Такія вынікі паказала апытанне жыхароў горада, якое зладзілі актывісты "Руху за Свабоду". Як паведаміў Еўрарадыё актывіст руху Ўладзімір Радзівончык, каля начной крамы пастаянна адбываюцца бойкі, пануе антысанітарыя. На другім месцы пра праблемнасці пружанцы назвалі няякасныя паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Трэцяе месца ў сумным рэйтынгу — недахоп добрых дзіцячых пляцовак.

Уладзімір Радзівончык: "Апыталі 250 чалавек. Трэба нешта рабіць. Абяцанкі нічога не даюць людзям".

Цяпер пружанскія “засвабодаўцы” распачалі збор подпісаў за змену графіку працы нязручнай начной крамы.