“Начныя ваўкі” вярнуліся ў Брэст і там адпачываюць
Яны збіраюцца звярнуцца ў мясцовае расійскае генконсульства.
Група расійскіх байкераў з мотаклуба “Начныя ваўкі” вярнулася ў Брэст пасля таго, як іх развярнулі польскія памежнікі. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі. Паводле кіраўніка службы Аляксандра Цішчанкі, ўсе 11 байкераў вярнуліся на тэрыторыю Беларусі і цяпер адпачываюць у памежным горадзе.
“Начныя ваўкі” хацелі адзначыць 70-годдзе Перамогі мотапрабегам ад Масквы да Берліна, прайшоўся такім чынам шляхам Чырвонай Арміі. З 25 красавіка па 9 траўня яны планавалі праехаць праз Маскву, Мінск, Брэст, Уроцлаў, Брно, Браціславу, Вену, Мюнхен, Прагу, Таргаў, Карлсхорст і Берлін.
Сёння байкеры бесперашкодна перайшлі беларускую мяжу ў Брэсце, але ў Тэрэспалі іх завярнулі польскія памежнікі. Перад гэтым іх доўга даглядалі і апытвалі мытнікі.
Цяпер байкеры збіраюцца звяртацца ў Генеральнае консульства Расіі ў Брэсце.
Фота: RIA.ru