Нацыянальны аэрапорт "Мінск" прыняў мільённага пасажыра
24 снежня 2009 года стаў знамянальным днём для Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Рэгулярным рэйсам "Белавія" з маскоўскага аэраппорта "Дамадзедава" ў Мінск прыбыў пасажыр, які стаў для аэрапорта мільённым. Уладальнікам шчаслівага квітка стаў жыхар Рэспублікі Беларусь, які прыляцеў у Мінск з Кемерава транзітным рэйсам праз Маскву. Мільённаму пасажыру было прапанавана абслугоўванне ў аэрапорце "Дамадзедава" ў зале для пасажыраў бізнэс-класа, таксама быў падвышаны клас абслугоўвання на борце самалёта.
А найпрыемнейшы падарунак чакаў пасажыра ў аэрапорце "Мінск": Нацыянальная авіякампанія "Белавія" ўручыла мільённаму пасажыру сертыфікат на права бясплатнага палёту "туды-назад" любымі рэгулярнымі рэйсамі авіякампаніі на працягу года.
Інтэрфакс