Нацыянальны сход збіраецца на восеньскую сесію

2 кастрычніка адкрываецца трэцяя сесія Нацыянальнага сходу Беларусі 4-га склікання. Паседжанні абедзвюх палат парламента пачынаюца ў 10:00. Дэпутаты разгледзяць 31 пытанне. У першым чытанні плануецца разгледзець 7 законапраектаў, у другім — 13. У ліку запланаваных да абмеркавання дакументаў — праект Кодэкса аб адукацыі, законапраекты аб Камітэце дзяржкантролю, аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі, змены ў Кодэкс аб зямлі і Грамадзянскі кодэкс, у законы аб выкарыстанні атамнай энергіі і аб банкаўскай дзейнасці.

Дэпутаты таксама павінныя ратыфікаваць 7 міжнародных дамоў, разгледзець 3 часовыя дэкрэты прэзідэнта, абмеркаваць шэраг кадравых пытанняў.

Пытанне аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў раскладзе працы беларускіх парламентароў не стаіць. Аднак яно можа быць узнятае ў ніжняй палаце на працягу сесіі, паведаміў агенцтву БелаПАН старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч.