Надвор’е ў Беларусі будзе прадказваць суперкампутар
Рэспубліканскі гідраметэацэнтр да канца бягучага года набудзе суперкампутар сістэмы “СКІФ”, паведамляе БелаПАН. Агульны кошт кампутара складае 7 мільярдаў рублёў. Гэта будзе справа беларускіх сіноптыкаў стварыць уласную рэгіянальную мадэль ацэнкі з’яваў надвор’я. Суперкампутар “СКІФ” стварылі беларускія і расійскія навукоўцы ў рамках праграмы “СКІФ-ГРЫД”. Паводле звестак на ліпень 2010 года, такая машына займае 121-ую пазіцыю ў рэйтынгу 500 найлепшых суперкампутараў свету.