Надзея Астапчук выйграла этап Брыльянтавай лігі ў Лондане

Беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук у пяты раз за сезон выйграла этап Брыльянтавай лігі па лёгкай атлетыцы, які праходзіць гэтымі днямі ў Лондане, паведамляе БЕЛТА. 13 жніўня Астапчук паслала снарад на 20,27 метра. Яе галоўная саперніца Валеры Вілі з Новай Зеландыі паказала вынік 19,83 метра. Бронзавым прызёрам стала кітаянка Ліцзяо Гон (19, 26 метра).

Яшчэ адна беларуска Наталля Міхневіч заняла 4-е месца. У агульным заліку Брыльянтавай лігі з 20 ачкамі лідзіруе Надзея Астапчук, у прызавую тройку ўваходзіць Валеры Вілі (14 ачкоў) і Наталля Міхневіч (4 ачкі).