Надзея Астапчук выйграла ў Парыжы золата ў штурханні ядра
Спаборніцтвы 9-га этапа Брыльянтавай лігі прайшлі 16 ліпеня ў Парыжы. У штурханні ядра перамагла беларуска Надзея Астапчук, якая ўсталявала рэкорд спаборніцтваў — 20 метраў 78 сантыметраў, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Другое месца заняла новазеландка Валеры Вілі (20 м 13 см). Бронзавы прызёр спаборніцтваў таксама беларуска, Наталля Міхневіч. Яе вынік — 19 м. 47 см.