"Нафтан" могуць прадаць Чавесу

Венесуэльскія кампаніі могуць стаць акцыянерамі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Пра гэта, паводле інфармацыі БелаПАН, заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
Чыноўнік нагадаў, што Расія мае больш за 40% Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, а вось у "Нафтане" ўвесь пакет акцый належыць Беларусі.

Па словах Сямашкі, Беларусь ніколі не хавала, што шукае інвестараў на гэтыя прадпрыемствы. Праўда, патэнцыйны інвестар павінен адразу прапанаваць інвестыцыйную праграму "гадоў на дзесяць наперад".

Калі ўмовы інвестара спадабаюцца беларускаму боку, то яму можа быць перададзены любы пакет акцый аж да кантрольнага, адзначыў першы віцэ-прэм'ер.