"Нафтан" захоўвае лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

Наваполацкі "Нафтан" працягвае лідыраваць пасля трох тураў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. Учора гэтая каманда атрымала на сваім полі перамогу над мікашэвіцкім "Гранітам" з лікам 1:0.  Іншыя матчы закончыліся так: "Дынама" (Брэст) - "Дынама" (Мінск) - 1:1, "Дарыда" - "Лакаматыў" (Мінск) - 2:2, МТЗ-РІПА - "Віцебск" - 1:2, "Савіт" (Магілёў) - "Тарпеда" (Жодзіна) - 0:2, "Смаргонь" - "Гомель" - 2:1, "Шахцёр" (Салігорск) - "Нёман" (Гродна) - 3:2.

У "Нафтана" пасля трох тураў 9 ачкоў, у "Шахцёра" і "Віцебска" - па 7, мінскае "Дынама" і БАТЭ набралі па 5, "Граніт", "Гомель", "Тарпеда" і "Смаргонь" - па 4, МТЗ-РІПА, "Савіт" і "Лакаматыў" - па 3, "Днепр" - 2, "Нёман", "Дарыда" і брэсцкае "Дынама" - па 1.

Наступны тур пройдзе 26 красавіка.

БелаПАН