Напярэдадні 22 красавіка на помнік Леніну ў Пінску нацягнулі прэзерватыў

Невядомыя зламыснікі ўпарта нацягваюць прэзерватыў на палец Леніна, які адстае ад звешанай рукі манумента. Так адбылося і сёлета. Зламысніка зноў не злавілі, хаця міліцыянты штогод перад днём народзінаў завадатара рэвалюцыі ўзмоцнена патрулююць помнік.
Затое камуністы Пінска ўшаноўваюць помнік на 22 красавіка ажно двойчы. Свае вянкі паасобку прыносяць афіцыйныя і незалежныя камуністы.

Ленін стаіць на пляцы побач са старажытным калегіумам езуітаў. На пастаменце лазяць дзеці, якія любяць адпачыць на гіганцкіх ботах правадыра.



Фота аўтара