Напярэдадні 9 траўня ў Віцебску на плошчы Перамогі нішчаць унікальны парк
Жыхары Віцебска ў роспачы: ўжо трэці дзень на плошчы Перамогі бульдозеры ды дзядзькі з бензапіламі нішчаць унікальны парк, які больш за трыццаць гадоў быў адной са славутасцяў горада
Парк уваходзіць у сістэму мемарыяльнага комплексу плошчы Перамогі. У ім пасаджаныя рэдкія дрэвы, што у свой час былі прывезены з розных бакоў Савецкага Саюза. Пажылыя кабеты, ветэраны, маладыя матулі з каляскамі падыходзяць да рабочых, абураюцца ўголас. А тыя аднекваюцца — маўляў, выконваю загад.
Трактарыст: Учора, калі пачыналі у тым куце, не тое што абурэнне, а слёзы былі, як па бацьках плакалі, я бачыў, калі пачаў карчаваць тыя ёлкі, не, лістоўніцы. Ўвечары, гадзін у сем. А што я зраблю? Нам загадалі, вунь колькі нас прыгналі, мяне звольняць, іншага пасадзяць...
Трактары шпарка ганяюць па газонах, руйнуюць альпійскую горку, мужыкі з бензапіламі рэжуць дрэвы на часткі. Некаторыя дрэвы грузяць у аўтамабільныя прычэпы цалкам — павязуць на перасадку ў загарадны парк адпачынку, які і без таго знаходзіцца фактычна пасярод невялічкага лясочку. Ружы ўжо выкапалі і перавезлі ў аддалены мікрараён. Кажуць, няхай там будзе прыгожа.
За колькі дзён да таго, як на плошчу выйшлі бульдозеры, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец абвясціў, што мае намер перанесці цэнтр горада з плошчы Свабоды на плошчу Перамогі. Перанесці цэнтр у разуменні спадара Косінца — перанесці пляц, дзе ўсталёўваюць галоўную гарадскую навагоднюю ёлку. На месцы парку, што на плошчы Перамогі, як падлічыў губернатар, можна будзе ладзіць народныя гулянні, збіраючы па 250 тысяч чалавек.
Тое, што ўсё гэта будзе ладзіцца наўпрост пад вокнамі жылых дамоў і фактычна на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу, дзе ў памяць загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай гарыць Вечны Агонь, кіраўніка вобласці не бянтэжыць. Дарэчы, праваахоўныя органы ўжо колькі гадоў безвынікова змагаюцца з тым, што плошча Перамогі ператварылася ў месца, дзе маладзёны бавяць час, распіваючы піва.
Жыхароў навакольных дамоў перспектыва мець пад вокнамі пляц для народных гулянняў замест утульнага парку не радуе.
Бабуля: Рэдкія ж прывозілі дрэвы, якіх не было ў Беларусі, а зараз нішчаць... Прыйшоў новы кіраўнік, і вось... Пад вокнамі ўсё у мяне, я ж дома быць не магу! А з ёлкамі сваімі пайшлі яны, няхай на носе сваім ставяць...
Абураныя грамадзяне два дні тэлефануюць ва ўсе інстанцыі. Учора ў вячэрнім выпуску навін дыктарка мясцовага тэлебачання нават звярнулася да тэмы пераносу цэнтра горада. Высветлілася, што парк нішчыцца не проста згодна распараджэнню губернатара, але і па ўзгадненню з ветэранскімі арганізацыямі, а зараз на плошчы ідзе не знос, а... пасадка дрэваў.