"Народную волю" рыхтуюцца закрыць перад выбарамі?
Рэдакцыя газеты "Народная воля" высвятляе, на якіх падставах выданне атрымала ўжо чацвёртае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Нагодай для папярэджання, як паведамляла Еўрарадыё, сталі назвы артыкулаў “КДБ адправіў Дзяржкантроль у накаўт” і “Ў КДК разгараецца новы карупцыйны скандал”. Маўляў, інфармацыя пра дзейнасць Камітэта дзяржкантролю дыскрэдытуе гэты орган і можа адмоўна адбіцца на яго дзейнасці.
Міністэрства інфармацыі не запытвалася пра аргументы газеты. Пра гэта Еўрарадыё распавяла намеснік рэдактара “Народнай волі” Святлана Калінкіна.
Калінкіна: "Вялікая колькасць папярэджанняў на пустым месцы азначае, што міністэрства хоча мець важкія аргументы ў выпадку, калі выбары пойдуць па жорсткім сцэнары і будзе патрэбна зачыніць свабодныя газеты".
Аспрэчваць папярэджанне ў судзе рэдакцыя, па словах Калінкінай, не збіраецца.
Нагадаем, што першае папярэджанне выданне атрымала ў лістападзе 2009 года. Тады ў лісце чытача Ігара Драко чыноўнікі ўбачылі "заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці". У студзені газету папярэдзілі за няправільны пералік шапікаў, дзе можна падпісацца на “Народную волю”. У траўні газеце вынеслі папярэджанне за публікацю ўспамінаў Іллі Копыла "Нябышына. Вайна".