Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін пераведзены з рэанімацыі ў тэрапію

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 1 сакавіка пераведзены з рэанімацыі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Рэспубліканскай лякарні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на сябра Барадуліна, паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Бураўкіна. Па словах паэта, стан Барадуліна значна палепшыўся і ён ужо ходзіць.

Нагадаем, увечары 14 лютага Барадуліна шпіталізавалі з дыягназам "левабаковая пнеўманія" і тэмпературай вышэй за 40 градусаў.