Насельніцтва Зямлі не перавысіць 9 мільярдаў і будзе старэць
Колькасць жыхароў нашай планеты, верагодна, стабілізуецца на ўзроўні 9 мільярдаў пры захаванні цяперашніх тэндэнцыяў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, абнародаваным у штаб-кватэры ААН у аўторак. Да ліпеня
бягучага году агульная колькасць насельніцтва ў свеце дасягне 6,6 мільярда, што
амаль утрая перавышае паказчыкі 1950 году, калі зямлян налічвалася 2,5
мільярды.
Увесь прырост нараджальнасці будзе забяспечаны за кошт нараджальнасці ў найменш развітых краінах.
Асноўны прырост насельніцтва чакаецца ва урбанізаваных раёнах.
У 2008 годзе ўпершыню ў гісторыі чалавецтва палова ўсіх зямлян перабярэцца з сельскай мясцовасці ў гарады.
Чакаецца, што колькасць гараджан складзе да 2030 года амаль 5 мільярдаў. Для параўнання: у сярэдзіне мінулага стагоддзя ў гарадах жылі 732 мільёны.
Насельніцтва планеты будзе не толькі расці, але і старэць. Колькасць людзей ва ўзросце больш за 60 гадоў да 2050 году складзе амаль 2 мільярды, прагназуюць эксперты ААН.