"Наша ніва" атрымала папярэджанні за "Хроснага бацьку"
Адразу два папярэджанні атрымала за апошні тыдзень газета "Наша Ніва". У загалоўках абодвух артыкулаў, дзе Міністэрства інфармацыі знайшло парушэнні, фігуруе "Хросны бацька". Чыноўнікі звінавацілі газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Па-першае, няпраўдай яны палічылі тое, што нумар з артыкулам пра "Хроснага бацьку" быў сканфіскаваны. Па-другое, нязгоду чыноўнікаў выклікаў артыкул "БРСМ рэкламуе фільм "Хросны бацька". Чыноўнікі заявілі, што акцыя БРСМ не была скіраваная на рэкламу згаданага фільма.
Галоўны рэдактар НН Андрэй Скурко катэгарычна не згодны са зместам прэтэнзіяў і сцвярджае, што яны будуць абскарджаныя ў судзе:
Скурко: "Што тычыцца папярэджанняў, мы зараз рыхтуемся аспрэчваць іх у судзе. Бо, на маю думку, папярэджанні носяць фармальны характар. І, калі імі кіравацца, адмаўляецца права журналіста на вобразную мову.
Напрыклад, Міністэрства інфармацыі ставіць нам у віну тое, што мы далі загаловак "БРСМ рэкламуе фільм "Хросны бацька". Маўляў, у адпаведнасці з фармулёўкай панятку "рэклама" іх акцыя рэкламай не з'яўлялася. Але зразумела, што загаловак мае вобразны характар".
У адказ на пытанне, ці рыхтуюцца ў "Нашай Ніве" да іншых санкцыяў з боку дзяржавы, сп.Скурко адказаў, што рэдакцыя газеты проста робіць сваю працу. Нагадаем, фармальна два папярэджанні з'яўляюцца дастатковай нагодай для закрыцця СМІ.
Фота: nn.by