Наступны беларускі інвестыцыйны форум адбудзецца ў Арабскіх Эміратах
Беларусь можа правесці наступны інвестыцыйны форум у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Пра гэта паведаміў дырэктар РУП "Нацыянальнае інвестыцыйнае агенцтва" Алег Зіноўеў. Як перадае "Інтэрфакс", Беларусь плануе штогод ладзіць інвестыцыйныя прэзентацыі. Зіноўеў таксама не выключыў, што ў будучыні інвестыцыйны форум можа адбыцца і ў Маскве, аднак расійскі бізнэс больш дасведчаны наконт інвестыцыйных магчымасцяў Беларусі, чым інвестары з іншых краін.