Наталля Пяткевіч наведала Нью-Ёрк і падпісала дамову з ЮНІСЭФ

Беларусь заключыла асноўную дамову з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ).
Дамова было падпісана ў штаб-кватэры ЮНІСЭФ у Нью-Ёрку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч і выканаўчым дырэктарам ЮНІСЭФ Эн Венеман, паведамляе БЕЛТА.

Заключэнне дамовы накіравана на стварэнне неабходных прававых умоў і гарантый для эфектыўнай дзейнасці ў Беларусі ЮНІСЭФ і паспяховай рэалізацыі праграм і праектаў галоўнага міжнароднага органа па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей.