Навагодні феерверк перанеслі з Нацыянальнай бібліятэкі да Стэлы
Сталічныя ўлады перанеслі месца правядзення навагодняга феерверку. Напачатку планавалася зрабіць яго каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Аднак у выніку было прынята рашэнне перанесці яго да стэлы “Мінск — горад-герой”. Цяпер “Мінсктранс” прапрацоўвае схему працы транспарту ў навагоднюю ноч з улікам месца правядзення феерверку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік упраўлення перавозак “Мінсктрансу” Сяргей Ясінскі.
“Увесь транспарт быў першапачаткова сканцэнтраваны вакол Нацыянальнай бібліятэкі. Ужо былі створаныя і дасланыя на зацвярджэнне адпаведныя планы. А цяпер феерверк перанеслі на Стэлу. Зараз даводзіцца ўсё пераробліваць”.