Навальніца ў Мінску заваліла дрэвамі 5 аўтамабіляў (фота)

На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Уначы на 17 жніўня ў Мінску прайшоў дождж з навальніцай. Паваленымі дрэвамі заваліла 5 машын, паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Навіцкі:
"Сёння ўначы з 2.30 да 3.00 гадзін раніцы ў выніку парывістага ветру зарэгістраванае падзенне дрэваў на праезную частку і на аўтамабілі. Пашкоджаныя 5 аўтамабіляў, пацярпелых няма. Падзенне дрэваў зафіксаванае на завулку Фізкультурным, вуліцах Маякоўскага, Захарава, Савецкай і Юбілейнай".

Па словах Навіцкага, выратавальнікі аператыўна расчысцілі завалы.