Наваполацкія аўтааматары далучыліся да акцыі "Стоп бензін" (відэа)

30 чальцоў наваполацкага клуба аўтааматараў TCRC са сваімі сябрамі далучыліся да акцыі "Стоп бензін", якая праходзіць па ўсёй Беларусі. Удзельнікі акцыі, нагадвае газета "Хімік", лічаць, што кошты на паліва (15% з пачатку года) растуць неправамерна і неабгрунтавана.