Навучальны год пачалі больш за 2 мільёны навучэнцаў

У новы навучальны год у Беларусі да заняткаў прыступілі больш за два мільёны навучэнцаў. Як удакладняе БелаПАН, сярод іх крыху больш за мільён школьнікаў і каля 90 тыс. студэнтаў. Упершыню школьны званок празвініць для 89 тысяч першакласнікаў. Сёлета іх на 4 тысячы менш, чым у мінулым годзе.

У сталіцы 1 верасня ўрокі для некаторых школьнікаў адбудуцца па-за сценамі навучальнай установы — заняткі будуць арганізаваныя ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Вышэйшым гаспадарчым судзе, Мінскім метрапалітэне, дыягнастычным цэнтры Мінскай гарадской клінічнай лякарні № 9, Нацыянальнай школе прыгажосці.