Навучанне ў беларускіх вну падаражэе на 300-500 тысяч рублёў

Кошты на навучанне ў беларускіх дзяржаўных вну з наступнага навучальнага году падвысяцца ў сярэднім на 300-500 тысяч рублёў. Такія падлікі зрабіла газета “Народная воля”. Напрыклад, навучанне ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце будзе каштаваць 3 мільёны 990 тысяч рублёў. У мінулым навучальным годзе было 3 мільёны 590 тысяч. У сяроднім на 400 тысяч уздымаецца плата за навучанне і ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Амаль на паўмільёна падвышаюцца тарыфы на навучанне і ў медыцынскім універсітэце.

Пэўнай інфармацыі наконт аплаты навучання ў іншых вну пакуль няма. Аднак на дні адчыненых дзвярэй на юрфаку БДУ агучылі меркаваную суму аплаты для першакурснікаў — 5 мільёнаў 200 тысяч рублёў. У мінулым навучальным годзе першакурснікі плацілі за навучанне 4 мільёны 879 тысяч.