Навуковая бібліятэка БНТУ занялася буккросінгам
Больш за 300 кніг ўключылі ў абарачэнне па сістэме буккросінгу супрацоўнікі Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ). У бібліятэцы для буккросінгу вылучаны адмысловы стэлаж, на якім ёсць і мастацкая, і тэхнічная літаратура, адзначаюць "Мінск-Навіны".
Па словах дырэктара Навуковай бібліятэкі БНТУ Аляксея Скалабана, выданні з гэтага стэлажа разыходзяцца літаральна за два дні. А папаўняецца ён з асабістых бібліятэк супрацоўнікаў і падарункамі ад розных выдавецтваў.
Апроч бібліятэкі БНТУ месцамі абмену кніг могуць пахваліцца Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка, арт-кавярня "Графіці".
Сутнасць буккросінгу ў тым, што на адмысловых інтэрнэт-сайтах удзельнік руху рэгіструецца сам і рэгіструе ўласную кнігу, якой збіраецца падзяліцца з іншымі чытачамі. Ён дае інфармацыю пра тое, дзе будзе пакінута кніга: у кафэ, парку ці, напрыклад, у метро. Звычайна на ёй робяць пазнаку пра тое, што гэтае выданне задзейнічана ў буккросінгу. Той, хто знайшоў кнігу, робіць на сайце адпаведны запіс — гэта пазнака, што кніга не згубілася. Няма строгіх правіл, у якім месцы "запусціць" кнігу: яна можа самотна ляжаць у добрае надвор'е і на вулічнай лаўцы.