Найстарэйшая бібліятэка Беларусі адзначае 180-годдзе

З нагоды свайго юбілея Гродзенская абласная бібліятэка прабачыць чытачам запазычанасці па кніжках. Толькі 15 верасня можна здаць пратэрмінаваную кнігу без аплаты штрафа. Літаратурныя вечарыны, выставы і інфармацыйныя гадзіны будуць доўжыцца цэлы тыдзень. 16 верасня навукоўцы з Беларусі, Польшчы і Расіі збяруцца на міжнародную канферэнцыю “Публічная бібліятэка ў кантэксце сацыякультурнай прасторы рэгіёну”, інфармуе афіцыйны сайт бібліятэкі.

Гродзенскую абласную бібліятэку імя Яфіма Карскага заснавалі 17 верасня 1830 года.