Назіральнікі ад СНД пачынаюць афіцыйна адсочваць хаду выбарчай кампаніі
З сённяшняга дня міжнародныя назіральнікі ад СНД пачынаюць афіцыйна адсочваць хаду прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Місію ўзначальвае выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. Менавіта ён атрымаў пасведчанне міжнароднага назіральніка за нумарам 1.
СНД стала першай міжнароднай структурай, якая накіравала заяўку на акрэдытацыю сваіх назіральнікаў на выбары прэзідэнта Беларусі.
Кожная краіна СНД пасылае ў місію сваіх назіральнікаў. Найперш, доўгатэрміновых, паведамляе Радыё Свабода.