Назіральнікі: Камісіі завышаюць яўку выбаршчыкаў

На некаторых участках незалежныя назіральнікі зафіксавалі, што выбаркамы завышаюць яўку выбарцаў. Пра гэта заявіў каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары" Віктар Карняенка. Назіральнікі кампаніі лічылі выбарцаў, якія прыходзілі на ўчастак, і іх звесткі не супалі з афіцыйнымі.

Карняенка: "Яўка татальна кантралюецца на ўчастках, дзе ёсць нашыя назіральнікі. На 29 з іх ёсць вельмі сур'ёзныя разыходжанні. Напрыклад, на 19-м участку Беліцкага раёна Гомеля разыходжанне амаль у два разы: 77 - па звестках назіральніка, а камісія палічыла, што 113 прыйшло".