Назвы органаў улады беларусам давядзецца пісаць з вялікай літары
З вялікай літары давядзецца пісаць беларусам назвы органаў улады. Палата прадстаўнікоў сёння прыняла ў другім чытанні праект закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Паводле Уладзіміра Здановіча, старшыні камісіі па адукацыі, культуры,
навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе, дакумент распрацаваны з мэтай
урэгулявання напісання правілаў беларускай мовы, каб "забяспечыць
адзінства нормаў і спрасціць вывучэнне беларускай мовы".
Здановіч лічыць, што новая рэдакцыя "Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" з'яўляецца найбольш аптымальнай у сучасных умовах і адпавядае патрабаванням сучаснай моўнай практыкі.
Як нагадвае "Інтэрфакс", цяпер, у адпаведнасці з новымі правіламі, прапануецца напісанне з вялікай літары назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, установаў, а таксама пасадаў, званняў. Да прыкладу, з вялікай літары давядзецца пісаць словы "прэзідэнт", "прэм'ер-міністр", "канстытуцыйны суд".
Таксама прапануецца змяніць напісанне на беларускай мове словаў замежнага паходжання. Замест слова "камп'ютэр" давядзецца пісаць "камп'ютар". Змяняецца напісанне і складанаскарочаных словаў. Словы "прафком", "абком", "гарком", "газпром" будуць пісацца як "прафкам", "абкам", "гаркам", "газпрам".
Закон пачне дзейнічаць з верасня 2010 года.
Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё беларускі мовазнаўца Пятро Садоўскі:
"Так жа не робіцца! Немцы 5-7 гадоў таму прынялі новую арфаграфію, новы правапіс. Але ж яны ў друку гэта абмяркоўвалі гадоў дзесяць... А наколькі я ведаю наш парламент, там жа няма спецыялістаў! Як яны могуць прымаць?!"