Не меней за трох беларусаў знаходзяцца ў пацярпелым японскім Сендаі

Паводле Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Японіі Вячаслава Бяскостага, з адной суайчынніцай — Юліяй Смірновай — наладжаная сувязь, яна паведаміла сваякам, што з ёй усё ў парадку. Лёс астатніх невядомы, паведамляе БТ.

Вячаслаў Бяскосты таксама паведаміў, што ў амбасаду паступіла каля 30 званкоў ад беларусаў, якія пражываюць у розных рэгіёнах Японіі. Людзі паведамляюць, што з імі ўсё ў парадку.