«Недатыкальных у нас у краіне няма» - генпракурор Беларусі

Былому кіраўніку «Белнафтахіма» Аляксандру Бароўскаму прад’яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы і свядомым разгалошванні службовай тайны.
Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Нагадаем, Бароўскі быў арыштаваны напрыканцы траўня разам з некалькімі кіраўнікамі камерцыйных структур. Яго змясцілі ў следчы ізалятар КДБ.

Прозвішчы іншых аршытаваных дагэтуль трымаюцца ў сакрэце. Міклашэвіч сцвярджае, што гэта робіцца ў інтарэсах следства. Паводле словаў генпракурора, злачынствы, учыненыя Бароўскім і іншымі, датычылі пытанняў закупак, паставак і рэалізацыі нафты і нафтапрадуктаў. Ад іх дзейнасці дзяржава атрымала страты ў памеры некалькіх мільёнаў долараў.

Інтэрфакс