Нехта скраў вянкі, якія прадстаўнікі АДС усклалі ахвярам Чарнобыля

Прадстаўнікі АДС усклалі ў Карме кветкі і вянкі да помніка выселеным вёскам ды сустрэліся з мясцовымі жыхарамі.

"Мы ўсклалі кветкі і вянкі да помніка, прайшліся па райцэнтры, а калі вярнуліся да помніка — вянкоў тамака ўжо не было. На іх была надпіс "Помнім Чарнобыль. Аб'яднаныя Дэмакратычныя Сілы", — распавёў лідэр Гомельскай кааліцыі АДС Уладзімір Кацора.
І хаця за палітыкамі след у след хадзілі міліцыянты, а невядомыя асобы здымалі ўсё на відэакамеру, злодзеі кветак засталіся невядомымі.

24 красавіка прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл здзяйсняюць паездку па чарнобыльскіх раёнах Гомельскай вобласці. У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч і  гомельскія актывісты кааліцыі.

БелаПАН