Некалькі адзінак рарытэтнай зброі і боепрыпасы канфіскаваны ў Брэсце
Некалькі адзінак рарытэтнай зброі і боепрыпасы канфіскаваны ў кватэры і падвале жылога дома ў Брэсце, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Гаспадар усяго гэтага - аматар ваеннай гісторыі, 50-гадовы беспрацоўны жыхар абласнога цэнтра. Следствам устаноўлена, што працяглы час так званы чорны капальнік праводзіў несанкцыянаваныя раскопкі ў месцах вядзення баёў Другой сусветнай вайны.
Сярод канфіскаванага выяўлена зброя не толькі часоў Вялікай Айчыннай, але і чатырохзарадны пісталет пачатку 19-га стагоддзя. Таксама ў арсенале была проціпяхотная міна і тры ручныя гранаты.
Сярод канфіскаванага выяўлена зброя не толькі часоў Вялікай Айчыннай, але і чатырохзарадны пісталет пачатку 19-га стагоддзя. Таксама ў арсенале была проціпяхотная міна і тры ручныя гранаты.