Некампетэнтныя будаўнікі зрабілі “атрутныя” рaмонты

У Пінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі паступіла з дзесятак скаргаў на пагаршэнне стану здароўя пасля правядзення рамонту жылля. У выніку даследванняў спецыялісты цэнтра высветлілі, што ў гэтых выпадках будаўнікі выкарыстоўвалі будаўнічыя матэрыялы, не прызначаныя для ўнутраных працаў. Напрыклад, пасля ўцяплення сценаў за дапамогай мантажнай пены ўтрыманне фармальдэгіду перавысіла небяспечныя нормы ў 20 разоў. Таму спецыялісты цэнтру рэкамендуюць звяртацца толькі да легальных майстроў з сертыфікатамі.