Некаторыя беларускія кампаніі могуць атрымаць у Расіі дзяржпадтрымку
Беларускія кампаніі, якія працуюць з расійскімі партнёрамі, атрымаюць прэферэнцыі пры дзяржзакупках у Расіі. Пра гэта паведаміла на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным кіраўніца Мінэканомразвіцця Расіі Эльвіра Набібуліна. Паводле яе слоў, з беларускім бокам узгоднены спіс кампаній, якія "можна разглядаць, як прэтэндэнтаў на распаўсюджванне мераў дзяржпадтрымкі", інфармуе РИА "Новости".