Нэлі Багуслаўская ў рэанімацыі

Народная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская патрапіла ў рэанімацыю. Нягледзячы на некаторае недамаганне, на “Славянскім базары” Нэлі Захараўна разам са сваім мужам кампазітарам Ізмаілам Капланам з вялікім поспехам “адпрацавала” некалькі канцэртаў. Пасля Віцебска артысты накіраваліся на канцэрт у Полацак. Там, у старажытнай крывіцкай сталіцы, спадарыні Багуслаўскай стала дрэнна: сэрца. Артыстку тэрмінова даставілі ў  Мінск.

Зараз яна находзіцца ў рэанімацыі ў лячкамісіі, паведамляе “Белорусский партизан”.