Немцы арганізавалі разборку ў аўтобусе ў Беларусі, адзін паранены нажом
З дапамогай нажа высвятлялі адносіны грамадзяне Нямеччыны ў аўтобусе “Масква – Берлін”, які рухаўся па тэрыторыі Беларусі. 62-гадовы мужчына параніў нажом у жывот іншага пасажыра, з якім перад
гэтым распіваў спіртныя напоі. Яго затрымалі беларускія міліцыянты,
мужчыне будзе прызначаная псіхіятрычная экспертыза. А паранены
34-гадовы немец патрапіў у Крупскую раённую бальніцу.
Паведамляецца, што ў абодвух удзельнікаў гэтага здарэння двайное грамадзянства – Нямеччыны і Расіі.
Інтэрфакс
Паведамляецца, што ў абодвух удзельнікаў гэтага здарэння двайное грамадзянства – Нямеччыны і Расіі.
Інтэрфакс