Немцы пабудуюць у Дзяржынску два ветракі

Падчас сустрэчы паміж Мінскім аблвыканкамам і нямецкай кампаніяй "Энертраг" было падпісана рамачная дамова па ўзвядзенні ў Дзяржынскім раёне двух ветраэнергетычных усталёвак. Іх агульная магутнасць складзе 160 мегават, паведамляе газета "Рэспубліка". Ветракі пабудуюць цалкам за нямецкія грошы. Інвестыцыйны праект мусіць быць падпісаны ў траўні, а будоўля павінна скончыцца ў 2011 годзе.

Дзяржынскія ветраныя ўсталёўкі забяспечаць 8% ад гадавога карыстання энерганосбітамі жыхароў сталіцы і вобласці.