Немцы ядуць у Каляды простыя стравы, каб не трымаць жанчын на кухні
Еўрарадыё высветліла, якія ў Еўропе існуюць цікавыя традыцыі святкавання Божага нараджэння. Каляды — адно з самых папулярных і доўгачаканых святаў у Еўропе. Менавіта тады сваякі і крэўныя збіраюцца разам і абменьваюцца падарункамі. Еўрарадыё параўнала традыцыі святкавання Божага нараджэння ў розных еўрапейскіх краінах.
Іспанцы, самыя рэлігійныя сярод еўрапейцаў, кожны год праводзяць калядную латарэю, выйгрыш у якой шмат у разоў больш, чым у звычайныя дні. Таму ўдзельнічае ў ёй амаль кожны. Яшчэ адна цікавая традыцыя — насіць пастаменты святых па вуліцах горада, даведаліся мы ад беларуса Алега, які жыве ў Іспаніі.
Алег: “Іспанцы — вельмі набожныя каталікі. У іх ёсць такі звычай — цягаць святых па вуліцах галоўных гарадоў. У кожнага горада свой святы. Яны робяць вялікія, вельмі цяжкія пастаменты, па некалькі тонаў, і адмысловыя людзі, якіх спецыяльна вучаць (іх бывае па 2 дзесяткі), носяць гэтыя статуі па горадзе”.
Польшча таксама лічыцца вельмі рэлігійнай краінай. Таму наведаць як мага больш крэўных — амаль абавязак кожнага, распавяла Еўрарадыё студэнтка з Варшавы Агнешка.
Агнешка: “На Вігілію мы сустракаемся 24 снежня, чакаем, пакуль на небе з’явіцца першая зорачка. Потым сядаем за святочны стол, на якім 12 традыцыйных страваў. Аднак стравы гэтыя — вегетарыянскія: напрыклад рыба, варэнікі, бігас. А потым мы дорым адзін аднаму падарункі”.
На Вігілію палякі сустракаюцца на вячэру ў больш цесным кругу, а цягам двух наступных дзён яны ездзяць на абеды да больш далёкіх сваякоў. У якасці падарункаў палякі звычайна купляюць світэры, гальштукі, шкарпэткі ці наборы касметыкі.
У Літве Каляды святкуюць падобным чынам. Божае нараджэнне ў літоўцаў таксама больш папулярнае за Новы год. Праўда, падарункі там дораць звычайна не на Вігілію, а 25 снежня. Адрозніваюцца і святочныя стравы, кажа літоўка Барбара.
Барбара: “У нас робіцца з ячменю, мёду, арэхаў, сухафруктаў, галоўная страва — "куціня". У нас таксама ёсць “вушкі” — варэнічкі маленькія, якія смажацца на патэльні з грыбамі ці з макам”.
А вось у Нямеччыне існуе іншая цікавая традыцыя. Там падарункі на Каляды пачынаюць атрымліваць ужо 1 снежня. Дзеля гэтага робяць спецыяльны “каляндар”, а кожны дзень дарыцца новы маленькі падаруначак. Асабліва гэта распаўсюджана ў сем'ях з маленькімі дзецьмі. Дбаюць у Нямеччыне і пра гаспадынь дому, якім 24 снежня не трэба шмат гатаваць, даведаліся мы ад немкі Імке.
Імке: “У Гамбургу былі заўсёды традыцыйнымі стравамі каўбаса і салата з бульбы — гэта вельмі проста гатуецца. Я чула, гэта таму, каб жанчыны не стаялі ў Каляды доўга ў кухні, а каб уся сям'я была разам”.
Каляды лічацца святам, якое з’ядноўвае прадстаўнікоў розных канфесій, і ў шматнацыянальнай Аўстраліі. На Божае нараджэнне там таксама збіраюцца разам усе сваякі — праўда, святочныя мерапрыемствы там праводзяць на свежым паветры, распавяла нам аўстралійская студэнтка Вікторыя:
Вікторыя: “Сем’і збіраюцца разам на вячэру, якая часцей за ўсё адбываецца ў задніх дварах дамоў ці на тэрасах, дзе ёсць барбекю або грыль. Мы ямо, напрыклад, курыцу па-рознаму прыгатаваную, так што стравы не павінны быць вегетарыянскія”.
У якасці падарунка на Каляды ў Аўстраліі можна атрымаць самыя розныя рэчы: ровары, лялькі "барбі" ці кампутарныя гульні, а таксама адзенне альбо музычныя дыскі.
Фота: www.myspace.com/thevelocet